Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне свайму калегу Эмануэлю Макрону ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Францыі Валеры Жыскар д’Эстэна, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны дзеяч, вопытны палітык, ветэран Другой сусветнай вайны, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які знаходзіўся ля вытокаў сучаснай сістэмы міжнароднай бяспекі і ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне нашага агульнага еўрапейскага дома», — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Валеры Жыскар д’Эстэн заслужыў прызнанне далёка за межамі сваёй краіны і назаўсёды застанецца ў памяці як адзін з найбольш аўтарытэтных прадстаўнікоў сучаснасці.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Эмануэлю Макрону, родным і блізкім памерлых, а таксама ўсяму французскаму народу.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soboleznovanie-prezidentu-frantsii-emmanuelju-makronu-24994/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne