У Віцебску ратаўнікі выцягнулі са смеццеправода хлопца, паведамляе МНС [1].
Паведамленне пра здарэнне паступіла ў ноч на 4 снежня.
«На сёмым паверсе дзевяціпавярховага дома ў ствале шахты смеццеправода захрас дваццацігадовы малады чалавек. Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнай прылады дэмантавалі навясную металічную сістэму смеццепрыёмніка і выратавалі мужчыну. Як стала вядома пазней, малады чалавек выносіў смецце на дзявятым паверсе і заўважыў, што смеццеправод забіты, паспрабаваў нагамі праціснуць затор і праваліўся на ўзровень сёмага паверха, дзе захрас. Самастойна пакінуць шахту ствала смеццеправода ён не змог», - гаворыцца ў паведамленні.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne