Пра гэта паведамляе МУС [1].
Першапачаткова ў поле зрок праваахоўнікаў трапіла кампанія чатырох дзяўчат узростам ад 19-ці да 22-х гадоў. Маладыя асобы прызналіся, што прапанова падзарабіць паступіла ім у адным з тэлеграм-каналаў. Адміністратар інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў паабяцаў добры прыбытак, свабодны графік і кар'ерны рост. У абавязкі ўваходзіла расфасоўваць наркотык на дробныя дозы і хаваць яго на тэрыторыі сталіцы.
Варта адзначыць, што кар'ера дзяўчат так і не пачалася: праз паўтара месяца сябровак затрымалі на месцы злачынства.
Пры сабе ў затрыманых аператыўнікі выявілі 30 скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропам альфа-PVP, агульнай вагой 46 грамаў. Таксама ў тэлефонах былі выяўленыя фатаграфіі мясцовасці, дзе захоўваліся закладкі. Агледзеўшы названыя ўчасткі, праваахоўнікі канфіскавалі 2 скруткі з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам амфетамінам, вагой больш за грам.
Таксама была затрыманая 18-гадовая мінчанка. Дзяўчына прызналася, што перад затрыманнем яна паспела зрабіць некалькі дзясяткаў закладак з наркотыкам. У ходзе ператрусу мясцовасці супрацоўнікі наркакантролю выявілі і канфіскавалі 30 скруткаў з мефедронам, агульнай вагой 33 грамы.
Прэв’ю: expert.ru
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/4632
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki