Ён раскажа пра вядомых навукоўцаў і педагогаў універсітэта. Асноўны акцэнт будзе зроблены на месцах іх спачынку. Гэта абумоўлена важнасцю захавання памяці, вяртання забытых імёнаў і перадачы пра іх інфармацыі будучым пакаленням.
З’яўленню фільма папярэднічала маштабная работа па пошуку і добраўпарадкаванні надмагілляў прафесарска-выкладчыцкага саставу і дзеячаў навукі БДУ. На працягу года валанцёры гістарычнага факультэта вызначалі месцы іх пахаванняў на Вайсковых, Маскоўскім і Кальварыйскіх могілках у Мінску. Кожнаму некропалю прысвечана адна з 20-хвілінных серый. У чацвёртым выпуску запланаваны паказ мемарыяльных дошак, устаноўленых у месцах пражывання і працы вядомых навукоўцаў універсітэта.
На дадзены момант даступная трансляцыя першай серыі «Вайсковыя могілкі». Вядучы праекта чацвёртакурснік Юрый Тамковіч знаёміць з 15 цікавымі біяграфіямі прадстаўнікоў навукі, мастацтва, палітыкі, якія працавалі ў розныя гады ў БДУ. Сярод іх гісторык і адзін з заснавальнікаў БДУ Усевалад Ігнатоўскі, рэктар універсітэта ў 1938-1946 гадах Парфен Савіцкі, эканаміст Абрам Лур’е, пісьменнік Якуб Колас, мастак Якаў Кругер, батанік Мікалай Гайдукоў і іншыя. Гледачы ўбачаць унікальныя архіўныя дакументы і фатаграфіі. Сярод іх пасведчанне Усевалада Ігнатоўскага, прафсаюзны білет Абрама Лур’е, ліст студэнта Мікалая Раманоўскага (Кузьма Чорны) і іншыя.
Выпускі дакументальнага фільма будуць размешчаны на афіцыйным канале [1] гістарычнага факультэта ў YouTube.
Ініцыятыва і рэалізацыя ідэі па стварэнні фільма належыць студэнтам і выкладчыкам гэтага факультэта.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://www.youtube.com/watch?v=15URwx2zSi4&feature=youtu.be
[2] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/film
[5] https://zviazda.by/be/tags/dakumentalny-film
[6] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0