Тавары навагодняй і каляднай тэматыкі будуць прапаноўваць каля пятнаццаці суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі.
Акрамя сувенірнай прадукцыі, навагодніх цацак, штучных ёлак на любы густ, тут у шырокім асартыменце будзе прадстаўлена прадукцыя грамадскага харчавання, кулінарныя і кандытарскія вырабы, безалкагольныя напоі, у тым ліку чай і кава, а таксама слаба- і моцнаалкагольныя напоі ў разліў.
Кірмаш «Калядная крама» будзе працаваць у Магілёве з 5 снежня па 7 студзеня наступнага года з 10:00 да 19:00 на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Атрыум» па вуліцы Першамайскай.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: mycity.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/navagodni-kirmash