Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Клецкага РАУС затрымалі 30-гадовага жыхара пасёлка Рассвет, інфармуе МУС [1].
Падчас агляду дома ў падвальным памяшканні былі выяўленыя рэшткі дзевяці высаджаных у раслін канопляў. Таксама міліцыянеры знайшлі яшчэ тры скруткі з рэшткамі высушанай марыхуаны і насенне канопляў.
- Як патлумачыў сам затрыманы, некаторы час таму ён выявіў дзікарослыя каноплі ў лесапасадцы на тэрыторыі суседняга раёна, лісце сабраў для наступнага ўжывання, а з насення планаваў вырошчваць каноплі ў хатніх умовах. Сабраны раней наркотык і вырашчаны мужчына планаваў выкарыстоўваць для асабістага ўжывання, - паведамілі ў МУС.
Яшчэ адзін жыхар гэтага ж пасёлка быў затрыманы за захоўванне марыхуаны.
- У гаспадарчай пабудове мужчыны было выяўлена каля 4 грам высушанай марыхуаны. Ён кажа, што знайшоў некалькі дзікарослых раслін канопляў, сабраў лісце і добра высушыў для далейшага ўжывання.
Заведзеныя крымінальныя справы.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/3278
[2] https://zviazda.by/be/tags/klecki-rayon