Беларусам з 1 сакавіка 2021 года будзе дазволены ўезд на тэрыторыю Кіпра. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце кіпрскага ўрада, цытуе [1] тэлеканал АНТ.
Беларусь адносіцца да так званай «чырвонай» групы краін, грамадзяне якой змогуць наведаць Кіпр з 1 сакавіка.
Для таго, каб уехаць у краіну, трэба будзе прадаставіць зроблены не пазней чым за 72 гадзіны да прыезду адмоўны ПЦР-тэст на COVID-19 і здаць яшчэ адзін тэст па прыбыцці.
Жыхарам краін «чырвонай» групы таксама не трэба будзе знаходзіцца на самаізаляцыі.
Прэв’ю: tpg.ua
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/kipr-otkroet-dlya-belorusov-granicu-1-marta
[2] https://zviazda.by/be/tags/kipr
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/pcr