З 1 снежня пачаў працаваць [1] інфармацыйны рэсурс «Бізнес-партал Мінск», паведамілі [2] агенцтву «Мінск-Навіны» ў камітэце эканомікі Мінгарвыканкама.
— Наша мэта — выбудаваць працу з патэнцыяльнымі інвестарамі ад моманту выбару варыянтаў інвеставання ў эканоміку горада да ўдзелу ў аўкцыённых таргах і заключэння інвестдагавора, — растлумачылі спецыялісты.
Так, на партале ёсць раздзел, у якім паказаны пералік зямельных участкаў для заключэння інвестдагавораў, свабодных участкаў у горадзе і на тэрыторыі СЭЗ «Мінск». Прадстаўлена нарматыўная база па падтрымцы бізнесу, указаны меры падтрымкі ва ўмовах пандэміі.
Цяпер у інвестараў з’явілася магчымасць не толькі азнаёміцца з варыянтамі інвеставання, але і выдалена звярнуцца па кансультацыю і адпаведную даведачную інфармацыю.
Пытанні можна дасылаць на электронны адрас invest@minsk.gov.by. Тэлефоны для кансультацый: 218-02-70, 218-03-13.
Прэв’ю: capital.ua
Спасылкі
[1] http://www.invest.minsk.gov.by/ru/
[2] https://minsknews.by/v-pomoshh-investoram-zarabotal-biznes-portal-minsk/
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[4] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[5] https://zviazda.by/be/tags/investar
[6] https://zviazda.by/be/tags/investavanne