Выплачваць кавідныя надбаўкі ўрачам будуць да заканчэння эпідэміі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае [1] БелТА.
«Выплата так званых кавідных надбавак згодна з указам кіраўніка дзяржавы ажыццяўлялася, ажыццяўляецца і будзе ажыццяўляцца, пакуль у нас не закончыцца эпідэмічная сітуацыя», — падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, гэта пытанне з’яўляецца прыярытэтным разам з забеспячэннем устаноў аховы здароўя лякарствамі і сродкамі індывідуальнай аховы. «СІА ў краіне хапае ў поўным аб’ёме. Больш таго, у нас сфарміраваны запас прыкладна на месяц, нягледзячы на дастаткова інтэнсіўную работу ўсіх устаноў. Мы не бачым праблем у гэтых адносінах, таму што практычна ўсе СІА выпускаюцца на нашых прадпрыемствах», — звярнуў увагу міністр.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/vyplachvats-kavidnyja-nadbauki-uracham-buduts-da-zakanchennja-epidemii-pinevich-94441-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pinevich-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus