РУП «Белпошта», АТ «Пошта Расіі» і АТ «Казпошта» заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі БЕЛТА [1] ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
«Трохбаковае пагадненне прадугледжвае стварэнне лагістычных сэрвісаў па дастаўцы МПА паміж краінамі, распрацоўку і запуск прадуктаў для арганізацыі іх транзіту па напрамках Азія — Еўропа, Еўропа — краіны ЕАЭС і прылеглыя рынкі, ЗША — краіны ЕАЭС і іншыя. Акрамя таго, бакі маюць намер распрацаваць адзіныя тэхналогіі па апрацоўцы МПА і тарыфную палітыку ў галіне супрацоўніцтва», - распавялі ў Мінсувязі.
Дакумент быў падпісаны падчас першага Еўразійскага кангрэса.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pochtovye-operatory-belarusi-rossii-i-kazahstana-zakljuchili-soglashenie-o-tranzite-mezhdunarodnyh-418820-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/poshta