Работнікі МНС дапамаглі шчанюкам, якія захраслі паміж гаражоў, паведамляе сайт ведамства [1].
4 снежня ў 12.50 на нумар 101 паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі шчанюкам на тэрыторыі гаражнага кааператыва па вуліцы Алешава, 137 у Мінску. Паколькі ў гэты момант дапамога людзям не патрабавалася, работнікі МНС змаглі выехаць на месца.
«Паміж двух гаражоў захраслі два шчанюкі і самі выбрацца не маглі. Пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады ратаўнікі іх дасталі. Яны не пацярпелі і адправіліся ў сваё жыллё на тэрыторыі ГСК», — распавялі ратаўнікі.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk