Савет Міністраў Беларусі ўнёс змены ў пастанову «Аб некаторых мерах па выплаце заработнай платы работнікам галін эканомікі», паведамляе minsknews.by [1].
Згодна з ёй, арганізацыі ўсіх форм уласнасці не могуць павышаць тарыфныя стаўкі (тарыфныя аклады), калі ў іх ёсць запазычанасці па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды. Яны змогуць ажыццявіць дадзеную працэдуру толькі пасля таго, як запазычанасць прадпрыемства будзе пагашана.
Аднак ёсць і выключэнні. Гэта змяненне ў пастанове «Аб некаторых мерах па выплаце заработнай платы работнікам галін эканомікі» не закране арганізацыі, якім рашэннем Прэзідэнта, абласных і Мінскага гарсавета прадастаўлена адтэрміноўка па пагашэнні такой запазычанасці пры ўмове своечасовай выплаты бягучых плацяжоў у бюджэт.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/sovet-ministrov-vnes-izmeneniya-v-postanovlenie-o-povyshenii-zarplat/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zarobki-i-taryfy