Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца сярод арганізацый, якія вырабляюць харчовыя тавары, прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў, прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, а таксама кампаній, якія аказваюць паслугі насельніцтву.
Пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу рэспубліканская конкурсная камісія будзе ўлічваць водгукі, якія паступілі ад спажыўцоў у дачыненні да арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг.
Так, кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (паўторнае галасаванне ўлічвацца не будзе). Удзел у галасаванні можна прыняць да 22 снежня. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы https://qualіty.gskp.by/, выбраць патрэбную намінацыю: «Харчовыя тавары», «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў», «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння», «Паслугі насельніцтву» і націснуць кнопку «Падабаецца» ці «Не падабаецца». Можна таксама накіраваць свае водгукі ў сакратарыят камісіі конкурсу да 22 снежня ўключна на адрас ntc@belgіss.by.
Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-gascilovich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/gandal
[4] https://zviazda.by/be/tags/naylepshyya-tavary-respubliki-belarus-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhstandart