Што такое чылка? З якіх дэталяў складаўся нацыянальны строй? Як можна вызначыць, адкуль прыйшлі нашы продкі? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы адшукаеце ў першай анлайн-энцыклапедыі аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі.
Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзякуючы віртуальнаму падарожжу вы даведаецеся, як адзяваліся нашы бабулі і дзядулі, убачыце, у чым адметнасць нацыянальнага адзення і што ў розных кутках Беларусі яно мела свае асаблівасці. Таксама высветліце, як называліся асобныя дэталі гардэробу даўнейшых часоў і які сэнс схаваны за нацыянальнымі арнаментамі і іншымі элементамі традыцыйнага строю. Сачыце за відэа на «Ютуб»-канале «ЭтнаТрадыцыі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-stroy
[3] https://zviazda.by/be/tags/stroy
[4] https://zviazda.by/be/tags/adzenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/tradycyi