24 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Сямашкі і Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча са старшынёй праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам, паведамляе Мінэнерга [3].
Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол паміж «Газпрамам» і ўрадам Беларусі аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь ў 2021 годзе.
- Узгоднены бакамі ўзровень коштаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэйшы, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненні аб парадку фарміравання цаны на газ, які падпісаны ў 2011 годзе, – адзначылі ў Мінэнерга.
Прэв’ю: eurasia.expert
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/energetyka
[3] https://t.me/Minenergo_by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/gaz