Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў сёння дзіцячы дом сямейнага тыпу Вольгі Клімавай ў Салігорскім раёне, паведамляе БЕЛТА [3].
Прэм’ер-міністр цёпла пагутарыў з хлопцамі ля навагодняй елкі і падчас чаявання.
«Хай за акном не вельмі навагодняе надвор’е, але Дзед Мароз прыходзіць у любое надвор’е, у тым ліку калі няма снегу. Самае галоўнае, што Новы год — гэта час, калі спраўджваюцца надзеі і можна загадаць жаданне на наступны год», — сказаў Раман Галоўчанка.
Новы год — яшчэ і час падарункаў. Прэм’ер-міністр перадаў дзецям салодкія падарункі, ноўтбук, камп’ютар і шматфункцыянальную прыладу для друку. «У нас IT-краіна, стагоддзе лічбавых тэхналогій. Таму, думаю, зусім не лішняй будзе сучасная камп’ютарная тэхніка», — адзначыў Раман Галоўчанка. «Гульняў менш, а карысных заняткаў — больш», — пажадаў ён, перадаючы падарункі.
Дзеці ўручылі прэм’еру навагодні сувенір.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://www.belta.by/society/view/golovchenko-novyj-god-eto-vremja-ispolnenija-zhelanij-422073-2020/
[4] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka