На што гатовы чалавек дзеля афіцыйнага афармлення адносін з супрацьлеглым полам? У кожнага сваё стаўленне і памкненні ў гэтым пытанні. («Аб'ява: «Пазнаёмлюся з закончаным мярзотнікам з мэтай павышэння самаацэнкі».) Нехта гатовы доўга чакаць станоўчага адказу сваёй абранніцы. («Калі мне надакучыць добра жыць, я ажанюся і буду цярпець, як усе нармальныя людзі».) Хтосьці імкнецца стаць лепшым у вачах патэнцыйнага партнёра. («Каханне робіць чалавека чысцейшым. Ва ўсялякім выпадку, прымушае мыцца, галіцца і мяняць шкарпэткі...») Для некага вельмі важна зрабіць прапанову рукі і сэрца неяк запамінальна, крэатыўна. («Забаўляе, калі фарбаваная бландзінка з сіліконавымі груднымі імплантамі, ботаксам у вуснах, ліпасакцыяй «пятай кропкі», пластыкай твару, з нарошчаным вейкамі і пазногцямі марыць пра сапраўднае каханне».) Канешне, не ўсе бываюць шчырыя ў пагоні за дасягненнем мэты, у некага могуць праявіцца і не самыя лепшыя якасці. («Прыгледзела сабе мужа... Падкажыце, куды падзець яго жонку?»)
Але цынізм 29-гадовай англічанкі Тоні Стэндэн проста ўражвае! Каб сабраць грошы на вяселле, яна паведаміла сябрам і нават дала інтэрв'ю мясцовай газеце, што ў яе... невылечная хвароба і ёсць апошняе жаданне... («На першым спатканні я выражу нашы імёны на дрэве. Гэта самы рамантычны спосаб паведаміць табе, што ў мяне з сабой нож».) Натуральна, тым самым жаданнем было выйсці замуж, пакуль яна ў стане хадзіць, і каб яе да алтара павёў бацька, які, дарэчы, насамрэч быў хворы на рак і памёр незадоўга да вяселля... Сябры былі гэтак уражаны заявай Тоні, што сабралі ёй 8,5 тысячы фунтаў стэрлінгаў. І дзяўчына, нягледзячы на смерць блізкага чалавека, нічога не стала адмяняць... («Каця была настолькі гарачая дзяўчына, што «нагрэла» Анатоля на 50 тысяч».) Як казалі госці, на ўрачыстасці маці і брат маладой былі ў прыгнечаным стане, а вось сама нявеста весялілася напоўніцу... («Жаноцкасць — гэта ўменне жанчыны хаваць свайго ўнутранага дэсантніка».) Пасля новаспечаная жонка разам з 52-гадовым мужам паехалі ў атэль, а на наступны дзень ірванулі на мядовы месяц у Турцыю. («Жаночая логіка — гэта траўма для мужчынскай псіхікі».)
Вы думаеце, на гэтым усё скончылася? Калі ў пачатку года Тоні казала, што жыць ёй засталося два месяцы, дык пазней зноў пачала збіраць грошы, каб «пазмагацца» з «хваробай» і — пападарожнічаць. Так яна з мужам наведала Германію, Чэхію, Аўстрыю, Венгрыю і Італію... («— Уяўляеш, біёлагі даказалі, што тараканы могуць жыць і без галавы! — Могуць. Але ў галаве ім утульней».) Калі дзяўчына расказала сябрам, што паспела перахварэць і на каранавірус, тыя нарэшце пачалі падазраваць яе ў падмане і ў выніку выкрылі аферыстку і паведамілі пра гэта ў паліцыю. («— Наш дзядуля пяць разоў перапісваў завяшчанне. — Сам вінаваты. Не трэба было з настаўніцай мовы жаніцца».) Тоні прад'явілі абвінавачанне ў махлярстве і ёй пагражае рэальны турэмны тэрмін. А вось пра тое, ці ведаў яе абраннік пра ўвесь гэты падман, гісторыя маўчыць. («Паводле статыстыкі, самая папулярная мужчынская эсэмэска — «Я цябе таксама».)
Трэба сказаць, што падобныя гісторыі — не такая ўжо і рэдкасць. Напрыклад, мужчына з кітайскай правінцыі Гуйчжоў «ажаніўся» з актрысай, каб атрымаць ад гасцей грошы на бізнес. «Жаніх» проста зладзіў... фэйкавае вяселле. («— Ён падманам схіліў мяне да сексу. — Якім чынам? — Сказаў, што мне спадабаецца».) Будучы прадпрымальнік «арандаваў» на некалькі дзён актрысу, якая павінна была выканаць ролю нявесты перад яго сваякамі і сябрамі. «Жонка напракат» абышлася яму прыкладна ў 500 долараў. («Распусная інтэлігентная жанчына нашмат больш прыемная, чым проста інтэлігентная, і цікавейшая, чым проста распусная».) «Вясельная цырымонія» прынесла арганізатару 8,5 тысячы долараў, з якіх, дарэчы, ён так нічога і не заплаціў актрысе. («У рэстаране сядзіць пара. Павячэралі. Дзяўчына падзывае афіцыянта і пачынае даставаць грошы, каб разлічыцца. Хлопец кажа ёй: «Любая, я сам з ім разлічуся, давай сюды грошы».) Апошняя звярнулася да юрыстаў, але ўсё роўна нічога не атрымалася: яна не заключыла дагавор з аферыстам. («Дзяўчаты, калі марыце аб прынцы на белым кані, вы разумееце, што вам давядзецца карміць не толькі прынца, але і яго жывёліну?»)
А вось у наступнай гісторыі жорстка «развялі» ўжо мужчыну. Інданезіец Джозеф больш за год перапісваўся з «дзяўчынай» з Тайваня. Яны дзяліліся фатаграфіямі, марылі, і мужчына быў у захапленні ад сяброўкі. Яго засмучаў толькі адзін момант — яна ўпарта адмаўлялася паказваць твар, маўляў, веравызнанне не дазваляе. («— Чаму вы на мяне як на дурніцу гледзіце? — Я стараюся быць шчыры».) Хлопец працягваў адносіны і дасылаў «дзяўчыне» грошы. Аднойчы тая напісала, што бацькі знайшлі ёй іншага жаніха. Джозеф тут жа прапанаваў стаць яго жонкай і адправіў ёй сродкі для ўцёкаў. Падчас цырымоніі нявеста хавала твар за шчыльным вэлюмам. А пасля мужчына зазірнуў пад яго і абамлеў. На яго глядзела... старая «кракадзіліха». Хутка новаспечаны муж развёўся, а паважная дама вярнулася ў Тайвань. («Дзіўна, але з вяселлем і разводам віншуюць адны і тыя ж людзі і аднолькава шчыра».) Яна прызналася, што дасылала жаніху здымкі мадэлі.
Вось як яно часам бывае... («Ажаніцца зусім не цяжка, цяжка быць жанатым».)
Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-hacelau-zmagelau
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/sex-balyasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/afarmlenne-adnosin
[5] https://zviazda.by/be/tags/supraclegly-pol
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakonchany-myarzotnik
[7] https://zviazda.by/be/tags/pavyshenne-samaacenki
[8] https://zviazda.by/be/tags/abrannica
[9] https://zviazda.by/be/tags/patencyyalny-partnyor
[10] https://zviazda.by/be/tags/kreatyuny-padyhod
[11] https://zviazda.by/be/tags/farbavanaya-blandzinka
[12] https://zviazda.by/be/tags/silikonavyya-implanty
[13] https://zviazda.by/be/tags/botaks-u-vusnah
[14] https://zviazda.by/be/tags/lipasakcyya
[15] https://zviazda.by/be/tags/pyataya-kropka-0
[16] https://zviazda.by/be/tags/naroshchanyya-veyki
[17] https://zviazda.by/be/tags/plastyka-tvaru
[18] https://zviazda.by/be/tags/sapraudnae-kahanne
[19] https://zviazda.by/be/tags/nagledzec-muzha
[20] https://zviazda.by/be/tags/cynizm
[21] https://zviazda.by/be/tags/toni-stenden
[22] https://zviazda.by/be/tags/groshy-na-vyaselle
[23] https://zviazda.by/be/tags/nevylechnaya-hvaroba
[24] https://zviazda.by/be/tags/vyysci-zamuzh
[25] https://zviazda.by/be/tags/pavesci-da-altara
[26] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-dzyauchyna
[27] https://zviazda.by/be/tags/tarany-u-galave
[28] https://zviazda.by/be/tags/azhanicca-na-aktryse
[29] https://zviazda.by/be/tags/feykavae-vyaselle
[30] https://zviazda.by/be/tags/zhanih
[31] https://zviazda.by/be/tags/raspusnaya-zhanchyna
[32] https://zviazda.by/be/tags/intelegentnaya-zhanchyna
[33] https://zviazda.by/be/tags/aferyst
[34] https://zviazda.by/be/tags/pershy-razvod
[35] https://zviazda.by/be/tags/shchylnaya-vual
[36] https://zviazda.by/be/tags/nyavesta
[37] https://zviazda.by/be/tags/pazhylaya-dama
[38] https://zviazda.by/be/tags/zdymki-madeli