У Мінску легкавік ўрэзаўся ў тралейбус, а затым у маршрутку, паведамілі [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля KIA 1973 году нараджэння рухалася па вул. Вірскай ў напрамку вул. Кіжаватава ў другой паласе для руху. Яна не ўлічыла ўмовы надвор'я і на скрыжаванні вул. Вірская-Брылеўская ўрэзалася ў тралейбус, які спыніўся з-за тэхнічнай няспраўнасці. Пасля ўдару аўтамабіль адкінула ў крайнюю правую паласу ў маршрутны аўтобус Mercedes.
У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў медыцынскую ўстанову.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelaya