Суд Лунінецкага раёна прызначыў пакаранне 30-гадовай жанчыне за распаўсюджванне вірусу СНІД у выглядзе пазбаўлення волі на восем гадоў — паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Грамадзянка прызнаная вінаватай у распаўсюджванні небяспечнага захворвання і перадачы інфекцыі двум і больш людзям.
Летась за аналагічнае злачынства яе зямлячка, 34-гадовая жыхарка Лунінецкага раёна, атрымала 10,5 года турмы. Апошняя сем гадоў таму была папярэджаная аб недапушчальнасці неабароненых зносінаў з мужчынамі, але забарону праігнаравала, і не папярэджвала партнёраў аб сваім дыягназе. Пазней лабараторныя даследаванні пацвердзілі ў траіх пацярпелых дадатны ВІЧ-статус. Усе пацярпелыя — мужчыны ад 30 гадоў і старэйшыя.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vich
[2] https://zviazda.by/be/tags/luninecki-rayon