Ёсць намер яго сфарміраваць на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Пра гэта сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, звяртаючыся на сесіі аблсавета да народных выбраннікаў. Мясцовая ўлада дапаможа ў прыцягненні бюджэтных сродкаў у будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для вытворчасці тэхналагічнай дранкі, драўняных пліт, фанеры і мэблі літоўскай кампаніі VMG.
Цікава, што вырабам фанеры фірма займаецца больш чым сто гадоў. Знакаміты шведскі канцэрн IKEA — адзін з буйнейшых партнёраў VMG.
Магчымасць удзелу ў кластары заяўлена інвестарамі Швецыі, Іспаніі, Азербайджана, Кітая.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/meblevy-klastar