У сталічным мікрараёне Новая Баравая сёння ўжо другі раз за тыдзень узніклі праблемы з падачай цяпла ў жылыя дамы. На месцы працуе аварыйная брыгада, паведамілі БЕЛТА [1] ў абслугоўваючай арганізацыі «А-100 камфорт».
«У сувязі з аварыяй на кацельнай ДП «Мінрайцепласетка» ў мікрараёне Новая Баравая часова адсутнічае ацяпленне. Аварыйная брыгада працуе над ліквідацыяй непаладак», — такое паведамленне з’явілася ў Telegram-канале кампаніі [2].
Праз аварыю ў дамах мясцовых жыхароў тэмпература прыкметна ўпала. У некаторых батарэі яшчэ цёплыя, але паступова астываюць.
Жыхары Новай Баравой 14 студзеня на дзень таксама заставаліся без цяпла ў дамах — прычынай гэтаму была ўказана таксама аварыя на кацельнай.
Прэв’ю: korrespondent.net
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/zhiteli-novoj-borovoj-ostalis-bez-otoplenija-avarijnaja-brigada-ustranjaet-problemu-424356-2021/
[2] https://t.me/a100comfort
[3] https://zviazda.by/be/tags/novaya-baravaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/acyaplenne