Аўстрыя падаўжае жорсткі каранцін для барацьбы з распаўсюджваннем новага каранавіруса з 24 студзеня і нацэленая «з 8 лютага пачаць першыя крокі ў бок адкрыцця». Пра гэта паведаміў аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц, піша [1] ТАСС.
Паводле яго слоў, улады вымушаныя прымаць непапулярнае рашэнне аб падаўжэнні, бо ўсім надакучыў працяглы лакдаўн. Аднак зафіксаваныя ў Аўстрыі мутацыі каранавіруса з Вялікабрытаніі і ПАР уяўляюць высокую пагрозу заражэння, патлумачыў Курц.
Як паведаміў канцлер, пачаць паэтапны выхад з каранціну плануецца з 8 лютага з адкрыцця гандлёвых цэнтраў, сферы паслуг, школ, музеяў. Курц рэкамендаваў насельніцтву замест звычайных медыцынскіх масак насіць у грамадскіх месцах прафесійныя рэспіраторныя маскі класа FFP2, абвясціў аб павелічэнні мінімальнай дыстанцыі ад старонніх да 2 м і заклікаў працадаўцаў перавесці максімальную колькасць супрацоўнікаў на аддалены рэжым. Прадпрыемствы грамадскага харчавання і гасцініцы застануцца закрытыя да канца лютага.
Прэв’ю: freepik.com/bearfotos
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/10479185
[2] https://zviazda.by/be/tags/lakdaun
[3] https://zviazda.by/be/tags/austryya