Расійскі сухагруз затануў ля берагоў Турцыі ў Чорным моры, на дадзены момант вядома аб двух загінулых, паведамляе [1] БЕЛТА.
Інцыдэнт адбыўся сёння ў раёне Інкуму (Турэцкая правінцыя Бартын). На борце сухагруза знаходзіліся 13 чалавек, усе яны грамадзяне Расіі.
Пакуль удалося выратаваць пяцярых, спрабуюць дапамагчы яшчэ шасцярым.
Прычыны крушэння судна высвятляюцца.
Прэв’ю: Gunesdenizcilik.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/rossijskij-suhogruz-zatonul-u-beregov-turtsii-dva-cheloveka-pogibli-424471-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/krushenne-sudna