Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер выйграла срэбра этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў расійскім Яраслаўлі, паведамляе [1] БЕЛТА.
Алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 набрала выніковыя 89,82 бала. Апярэдзіць яе змагла толькі амерыканка Меган Нік — 89,88 пункта. Бронзавы медаль дастаўся амерыканцы Кайле Кун — 87,25 бала.
Што тычыцца астатніх беларусак, то Ганна Гуськова заняла чацвёртае месца з ацэнкай 85,36 бала. Анастасія Андрыянава (54,81 бала) завяршыла спаборніцтвы на 23-й пазіцыі ў выніковым пратаколе.
Прэв’ю: eurosport.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskaja-fristajlistka-alla-tsuper-vyigrala-serebro-etapa-km-v-jaroslavle-424477-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ala-cuper
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport