Прынамсі 78 чалавек загінулі праз землятрусы, якія адбыліся ў інданэзійскай правінцыі Заходні Сулавесі, паведамляе [1] ТАСС.
Паводле звестак, 67 чалавек загінулі ў акрузе Мамуджу, 11 — у акрузе Маджэне. Колькасць пацярпелых складае 844 чалавекі.
Раней паступала інфармацыя аб 56 ахвярах і 826 пацярпелых.
Землятрус магнітудай 6,2 адбылося ў Заходнім Сулавесі 15 студзеня прыкладна ў 02:28 па мясцовым часе. Эпіцэнтр знаходзіўся на адлегласці 6 км на паўночны захад ад раёна Маджэне, ачаг залягаў на глыбіні 10 км. У чацвер у 14:35 па мясцовым часе ў гэтым жа раёне адбыўся землятрус магнітудай 5,9. З чацвярга мясцовая сейсмалагічная служба зафіксавала 28 афтэршокаў.
Прэв’ю: AP Photo/Yusuf Wahil
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/10480087
[2] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus