Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава займае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету, паведамляе biathlonworld.com [1].
У нямецкім Аберхофе яна ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км заняла 12-е месца, а ў мас-старце на 12,5 км фінішавала на 13-м радку. Зараз у актыве Дынары Алімбекавай 412 ачкоў.
Тройку лепшых складаюць нарвежкі Марце Олсбю-Ройсэлан (579 ачкоў) і Цірыл Экхаф (560 ачкоў), а таксама шведка Ганна Эберг (560 ачкоў).
Прэв’ю: biathlon.by
Спасылкі
[1] https://www.biathlonworld.com/competitions/world-cup/standings/season/2021/level/1/score/ts/gender/w/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzinara-alimbekava