Акунанне ў палонку на Вадохрышча не з’яўляецца царкоўным звычаем, заявіў [1] БелТА клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протадыякан Максім Логвінаў.
«Асаблівасцю свята Вадохрышча з’яўляецца асвячэнне вады. Пры гэтым апускацца — гэта больш народны, чым царкоўны звычай. Таму што гэтай вадой, якая называецца вялікая агіясма (святыня), пакладзена акрапляць жыллё, піць яе, захоўваць у сябе дома і перыядычна ўжываць. У самым апусканні нічога няма заганнага, але і няма нічога такога асаблівага, — сказаў протадыякан Максім Логвінаў. — Каб пазбаўляцца ад грахоў, патрэбна мэтанакіраваная і пастаянная духоўная праца, удзел у сакрамэнце пакаяння (споведзь), прычасць рэгулярная — тады можа ісці гаворка пра збавенне ад грахоў. Вядома, калі чалавек з верай, малітвай дадасць да сваёй звычайнай духоўнай практыцы яшчэ і апусканне, нічога дрэннага ў гэтым не будзе».
Напярэдадні свята Вадохрышча вернікам варта пасціцца, затым прыйсці ў храм на службу, паспавядацца, прычасціцца і, вядома, набраць святой вады. «Пажадана правесці час у духоўных разважаннях, неяк прааналізаваць сваё жыццё і каштоўнасці», — дадаў протадыякан Максім Логвінаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/okunanie-v-prorub-na-kreschenie-ne-javljaetsja-tserkovnym-obychaem-protodiakon-424626-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vadohryshcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/carkva