Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ № 19, які ўносіць змяненні ва ўказ ад 25 красавіка 2012 года № 202 «Аб мерах па развіцці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання». Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам прадаўжаюцца маршруты цягнікоў гарадскіх ліній на існуючых і перспектыўных напрамках да першай чыгуначнай станцыі, размешчанай за горадам-спадарожнікам і якая мае пуцявое развіццё з магчымасцю прыёму, адпраўлення і абгону цягнікоў.
Раней перавозка пасажыраў ажыццяўлялася не далей за чыгуначныя станцыі, размешчаныя ў межах гарадоў-спадарожнікаў. Аднак у гарадской мяжы Дзяржынска (станцыя Койданава) і Смалявічаў (станцыя Смалявічы) знаходзяцца таксама прыпыначныя пункты Дзяржынск і Зарэчнае. Яны прызначаныя выключна для пасадкі і высадкі пасажыраў і не маюць пуцявога развіцця — магчымасці адпраўлення ў зваротным кірунку і абгону. Таму курсіраванне цягнікоў да гэтых прыпыначных пунктаў не ажыццяўляецца.
У сувязі з гэтым маршруты цягнікоў гарадскіх ліній падоўжаныя да станцый Негарэлае і Чырвоны Сцяг — першых станцый, размешчаных за гарадамі-спадарожнікамі Дзяржынск і Смалявічы, з дастатковым пуцявым развіццём.
Падаўжэнне маршрутаў руху дазволіць забяспечыць поўны ахоп гэтых населеных пунктаў чыгуначным транспартам з улікам існуючага і перспектыўнага попыту на перавозкі ў гарадскіх зносінах.
Прэв’ю: trainpix.org
Спасылкі
[1] http://president.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagniki-garadskih-liniy
[3] https://zviazda.by/be/tags/garadskiya-linii
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhynsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/smalyavichy