Паводле запыту Украіны Беларусь паставіла ва ўкраінскую энергасістэму 3,1 млн. кВт⋅ч электраэнергіі, паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга [1].
Ва ўмовах моцных маразоў у рамках двухбаковага дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі 18 студзеня за Беларусі ў энергасістэму Украіны адпушчана 3,1 млн. кВт⋅ч электраэнергіі.
Пастаўкі электраэнергіі ажыццяўляліся з 11:00 да 21:00. Максімальная магутнасць склала 500 МВт.
Пастаўкі выкананы з мэтай забеспячэння ўстойлівай работы энергасістэмы Украіны ў перыяд неспрыяльных умоў надвор'я.
Спасылкі
[1] https://t.me/Minenergo_by/174
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina