У расійскім горадзе Арцёма Прыморскага краю паліцэйскія затрымалі зламысніка, які выкраў у заакраме папугаяў і грошы з касы. Пра гэта паведамляе ўпраўленне [1] МУС.
28-гадовы хлопец, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, вырашыў купіць «дабаўку», а паколькі грошай у яго не аказалася, ён рашыўся на рабаванне. Ён уварваўся ў заакраму і, пагражаючы нажом, запатрабаваў аддаць яму выручку. Акрамя таго, ён забраў клетку з хвалістымі папугаямі, якіх, як ён сам пазней прызнаўся, вырашыў падарыць сваёй дзяўчыне.
Хлопец выцягнуў з касы 700 расійскіх рублёў, якія яму былі вельмі патрэбныя «для працягу весялосці». А агульная шкода ад «нападу Рамэа» ацанілі ў шэсць тысяч рублёў.
Паліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле «Разбой». Падазраваны на час следства змешчаны пад варту. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Спасылкі
[1] https://25.мвд.рф/news/item/22574254/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/razboy