Філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» плануе ўвесці ў сеткавую ваду трубаправодаў цеплавых сетак Ленінскага, Заводскага, Маскоўскага, Партызанскага, Цэнтральнага, Кастрычніцкага раёнаў сталіцы адмысловы фарбавальнік — флуарэсцэін. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў сектары грамадскіх сувязей РУП «Мінскэнерга».
Флуарэсцэін афарбуе ваду, што дасць магчымасць аператыўна выявіць уцечкі цепланосьбіта, яго нямэтавае выкарыстанне, а таксама няшчыльнасць водападагравальнікаў.
«Афарбоўванне сеткавай вады будзе праводзіцца з 20-22 студзеня па 30 красавіка, — дадалі на прадпрыемстве. — Ужыванне флуарэсцэіну дазволена органамі Санэпіднагляд. Ужывальны фарбавальнік не ўяўляе небяспекі для арганізма чалавека».
Дазаваць фарбавальнік будуць згодна з п. 21 санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання і эксплуатацыі сістэм цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння» ў сеткавую ваду ў закрытай сістэме цеплазабеспячэння кацельні «Шабаны» і Мінскай ЦЭЦ-2. Яны забяспечваюць цяплом спажыўцоў Ленінскага, Заводскага, Маскоўскага, Партызанскага, Цэнтральнага, Кастрычніцкага раёнаў горада.
Грамадзян просяць інфармаваць філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» аб уцечках, афарбаваных у светла-зялёны колер, або з’яўленні афарбаванай вады ў сістэмах гарачага водазабеспячэння. Кантактныя тэлефоны дыспетчарскай службы філіяла: 218-27-52; 298-27-27; 298-27-37.
Усе адрасы спажыўцоў, якія трапляюць у зону ўводу ў сеткавую ваду флуарэсцэіну, можна паглядзець на сайце філіяла.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ucechka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vada