Бясплатныя экспазіцыі, канцэрт класічнай і духоўнай музыкі чакаюць усіх Таццян 24 студзеня палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, паведамілі БЕЛТА [1] ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
«Напярэдадні святкавання Таццянінага дня 24 студзеня ўсе ўладальніцы гэтага імя змогуць бясплатна наведаць экспазіцыі палаца Румянцавых і Паскевічаў. Для гэтага трэба прад’явіць на касе пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу», — адзначылі ў гісторыка-культурнай установе.
Выдатным падарункам для ўсіх наведвальнікаў у гэты дзень стане канцэртная праграма народнага маладзёжнага хору «Адраджэнне» пад кіраўніцтвам Галіны Яроменка. Калектыў у Калоннай зале палаца выканае а капэла духоўныя праваслаўныя песнапенні і вядомыя творы кампазітараў-класікаў XVIII-XX стагоддзяў.
«Калі прыйдзе Таццяна, у якой дзень нараджэння прыпадае на 25 студзеня, то яе чакае спецыяльны падарунак ад установы», — дадалі ў установе.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-palac-rumyancavyh-i-paskevichau