У Мінску пачалася вакцынацыя ад COVID-19, паведамляе [1] тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».
Першымі атрымліваюць прышчэпку медыкі. Яе рабілі сёння ў трох сталічных паліклініках — 11, 14 і 28-й.
Установы аховы здароўя атрымалі партыі вакцын «Спадарожнік V» для вакцынацыі медработнікаў Беларусі — тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Перш за ўсё, будуць прышчэплены 2 тыс. 285 медработнікаў Мінска, 3 тыс. 460 Брэсцкага рэгіёну, 3 тыс. 260 — Віцебскага, 4 тыс. 365 Гомельскага, 1 тыс. 735 Гродзенскага, 1 тыс. 610 Магілёўскага, 2 тыс. 485 Мінскай вобласці. Каля 800 доз — для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў.
Практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў аналагічная такой у свеце. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах — у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання холадавага ланцуга адпрацаваны.
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom/741
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-urachy