Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры. Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Будынак былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы вядомы не толькі гараджанам, але і гасцям горада. Палац культуры ўзводзіўся ў 1950-я гады. Нядаўна завяршылася знешняя рэканструкцыя будынка. Зараз інстытут «Гроднаграмадзянпраект» займаецца карэкціроўкай праектна-каштарыснай дакументацыі для прыстасаванні будынка пад музей.
Спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея распрацавалі канцэпцыю будучай экспазіцыі, якая будзе адлюстроўваць гісторыю і прыроду Гродзеншчыны. Беларускі саюз мастакоў прадставіў мастацкі праект музея.
«Гэта будзе нянудны музей. Нараўне з унікальнымі экспанатамі будуць арганізаваны інтэрактыўныя зоны з выкарыстаннем сэнсарных экранаў і сучасных тэхналогій. Прапанаваная канцэпцыя будзе цікавая і жыхарам горада, і прыезджым турыстам, і дарослым і маленькім наведвальнікам», — адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/palac-kultury-0