Чаканае пацяпленне прывядзе да раставання лёду на вадаёмах, паведамляе pogoda.by [1].
«У бліжэйшыя дні прагназуемае павышэнне тэмпературы паветра абумовіць на водных аб’ектах краіны раставанне ледзянога покрыва і з’яўленне вады на лёдзе. На рэках будзе назірацца рост узроўню вады», — сказалі ў Белгідрамеце.
Марознае надвор’е 16-19 студзеня спрыяла ўсталяванню ледаставу і нарастанню таўшчыні лёду на водных аб’ектах краіны. Па стане на 20 студзеня на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа, Прыпяці, большасці рэк басейнаў Нёмана і Віліі зафіксаваны ледастаў таўшчынёй 5-21 см, месцамі ў ледзяным покрыве адзначаюцца палонкі. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае, Дрывяты, Нарач і Чырвонае назіраецца суцэльны ледзяны покрыў, таўшчыня яго павялічылася і знаходзіцца ў межах ад 14 см да 24 см.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vozera
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyod