Прадстаўнік Беларусі будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Джозэфа Байдэна, паведаміў [1] начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
- У адпаведнасці з прынятай у ЗША пратакольнай практыкай дэлегацыі замежных дзяржаў запрашаюцца на мерапрыемства на ўзроўні кіраўнікоў сваіх дыпламатычных місій. Аналагічнае запрашэнне паступіла і ў адрас беларускага боку. Мы яго, зразумела, прынялі. Плануецца, што наша краіна будзе прадстаўлена, адпаведна, на ўзроўні кіраўніка Пасольства Беларусі ў Вашынгтоне. Зараз гэта Часовы павераны ў справах, – адзначыў Анатоль Глаз.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/a6cad3212be22acd.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha