zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Працягнуцца працы па рэстаўрацыі і кансервацыі замкаў у Крэве, Гальшанах і Навагрудку

  • 20.01.2021 16:37

У 2021 годзе работы па рэстаўрацыі і кансервацыі Гальшанскага, Крэўскага, Навагрудскага замкаў будуць працягнутыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паведамляе БЕЛТА [1].


У прыватнасці, у былым замку Сапегаў у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна ў гэтым годзе плануецца выкананне супрацьаварыйных і кансервацыйных работ на фрагменце паўночна-ўсходняга корпуса, які прымыкае да Паўночнай вежы.

«Гэта дазволіць захаваць корпус як найбольш значны фрагмент Гальшанскага замка. У памяшканнях, якія прымыкаюць да Паўночнай вежы, уладкуюць падлогі. Такі падыход дасць магчымасць наведвальнікам камфортна аглядаць фрагменты замка. Акрамя таго, гэта дазволіць уладкаваць зручны маршрут са склепа вежы на першы ўзровень», — адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

У Крэўскім замку ў гэтым годзе працягнуць стварэнне даху на ўчастку сцяны, якая прымыкае да Княжацкай вежы. Таксама плануецца завяршыць работы па аднаўленні уязной брамы, ўсталёўцы варот.

Нямала будзе зроблена і ў Навагрудскім замку. У гэтым годзе завершаць ўмацаванне схілу Замкавай гары з боку Касцельнай вежы.

Тэгі:
  • Крэва [2]
  • Гальшаны [3]
  • Навагрудак [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/raboty-po-restavratsii-i-konservatsii-zamkov-v-krevo-golshanah-i-novogrudke-v-2021-godu-prodolzhatsja-424959-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kreva
[3] https://zviazda.by/be/tags/galshany
[4] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak