За апошнія паўтара дні 24 тысячы гараджан і гасцей сталіцы здзейснілі вадохрышчанскі абрад купання ў палонцы [1], паведамляе minsknews.by [2] са спасылкай на Мінскую гарадскую арганізацыю Таварыства ратавання на водах.
— Паслугамі васьмі выратавальных станцый нашага падраздзялення, дзе былі арганізаваны ўсе ўмовы для правядзення праваслаўнай традыцыі, за мінулыя паўтара дні скарысталіся каля 24 тысяч чалавек. Гэта рэкордная колькасць жадаючых акунуцца ў палонку, нягледзячы на вельмі марознае надвор’е. У 2019 года ў калядных купаннях прынялі ўдзел 18 900 чалавек, а ў мінулым — 14 600, — адзначыў начальнік вадалазна-выратавальнай службы Мінскай гарадской арганізацыі грамадства Дзмітрый Храпкоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20210119/1611075391-yak-prayshlo-vadohryshcha-na-kamsamolskim-vozery
[2] https://minsknews.by/v-stolicze-prinyali-uchastie-v-kreshhenskom-kupanii-24-tys-chelovek/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadohryshcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk