Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 21 студзеня даражэе на 1 капейку, паведамляе сайт [1] канцэрна «Белнафтахім».
«З 21 студзеня рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС змяняюцца і складуць: АІ-92-К5-Еўра — Br1,71, АІ-95-К5-Еўра — Br1,81, АІ-98- К5-Еўра — Br2,03, ДП — Br1,81», — паведамілі ў «Белнафтахіме».
У ведамстве адзначылі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара ЗША за барэль і ўзрасла ў параўнанні са снежаньскім узроўнем каціровак на 9%, у параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.
- З улікам змянення знешніх фактараў у студзені бягучага года кошт нафты, які закупляецца беларускімі НПЗ, узрос да снежня на 11%. У мэтах забеспячэння ўстойлівай працы НПЗ і недапушчэння рэзкіх ваганняў кошту паліва на ўнутраным рынку канцэрнам прынята рашэнне ў студзені працягнуць цэнавую стратэгію па індэксацыі ўзроўню гранічных максімальных цэны на нафтапрадукты штотыдзень не больш чым на 1 капейку, – адзначылі ў «Белнафтахіме».
Прэв’ю: nqpetrio.com.au
Спасылкі
[1] https://www.belneftekhim.by/press/news/ef81142b7b16bf20.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/paliva