Мінімум шэсць чалавек пацярпелі ў выніку выбуху ў цэнтры Мадрыда, паведамляе тэлеканал La Sexta [1]. Верхнія паверхі будынка, дзе адбыўся выбух, аказаліся разбураныя.
Acaba de haber una explosión terrible en la Calle Toledo. pic.twitter.com/CggzntAmtQ [2]
— Leire Ariz Sarasketa (@leireariz) January 20, 2021 [3]
Моцны выбух, які можна было пачуць на адлегласці некалькіх кіламетраў, адбыўся каля трох гадзін дня ў раёне Пуэрта-дэ-Таледа. Зараз дадзеная тэрыторыя, на якой знаходзіцца дом састарэлых і школа, ачэплена, пажарныя нікога не пускаюць у зону паражэння.
Папярэдняя прычына інцыдэнту - уцечка газу
Спасылкі
[1] https://www.lasexta.com/
[2] https://t.co/CggzntAmtQ
[3] https://twitter.com/leireariz/status/1351891907505516544?ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://zviazda.by/be/tags/madryd
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne