Сёння ўвечары адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмеркавалі перспектывы актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.
Закрануты актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і агульная сітуацыя, што складваецца ў свеце.
Асаблівая ўвага нададзена тэматыцы барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19.
Пацверджаны раней дасягнутыя дамоўленасці аб працягу сумесных намаганняў і далейшай цеснай каардынацыі дзвюх краін па супрацьдзеянні дадзенай інфекцыі
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/sostojalsja-telefonnyj-razgovor-lukashenko-s-putinym-424989-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin