Як паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў Міністэрства адукацыі КНР Лю Цзінь, у 2019 годзе доля замежных студэнтаў з краін уздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху» ў Кітаі дасягнула 54.1 працэнта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па словах Лю Цзыня, падчас 13-й пяцігодкі Кітай падпісаў 11 новых пагадненняў аб узаемным прызнанні кваліфікацый вышэйшай адукацыі. Такім чынам, такія пагадненні ўжо падпісаныя з 54 краінамі і раёнамі свету. Адначасова з гэтым, за мяжой актыўна ўкараняюцца розныя адукацыйныя праграмы Кітая. Да прыкладу, у гэтым навучальным годзе ў якасці пілотнага праекта адкрылася міжнародная кітайская школа ў Дубаі.
Цяпер кітайская мова ўключана ў нацыянальныя сістэмы адукацыі 70 краін. За межамі Кітая 25 мільёнаў навучэнцаў вывучаюць кітайскую мову. Пвадчас 13-й пяцігодкі колькасць людзей, якія прымалі ўдзел у тэстах на веданне кітайскай мовы, такіх як HSK (стандартызаваны кваліфікацыйны экзамен па кітайскай мове), YCT (экзамен па кітайскай мове для школьнікаў), склала 40 мільёнаў чалавек.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya