Жыхар Нясвіжа Сяргей Цвірка любіць пешыя прагулкі са сваімі малалетнімі дочкамі Софіяй і Анастасіяй па прыгожых мясцінах славутага горада-музея.
Маладую сям'ю вабіць знакаміты радзівілаўскі парк з ягонымі пышнымі алеямі і відам на палацавы комплекс. У любое надвор'е тут не бывае сумна.
У марозны і пагодны дзянёк мне давялося ўбачыць клапатлівага бацьку адразу з двума санкамі, на якіх сядзелі яго дочкі-пагодкі: сямейны экіпаж прагульваўся па беразе замкавага возера на ўскрайку парку, які мае гістарычную назву «Англійскі». Перад намі адкрылася шыкоўная панарама з маляўнічай і казачнай архітэктурай.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya