Па дадзеных на 1 снежня 2020 года, у сталіцы пражываюць 7 тыс. 90 гараджан, якія перасягнулі 90-гадовы рубеж, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Узроста 90-99 гадоў дасягнулі 7 тыс. 27 мінчан, у тым іх 1 273 мужчыны і 5 754 жанчыны. Характэрна, што 15 з іх працягваюць працаваць.
Стогадовы юбілей адсвяткавалі 63 жыхара сталіцы — 6 мужчын і 57 жанчын.
Самай старэйшай жыхарцы сталіцы споўнілася 106 гадоў. Яна жыве ў Партызанскім раёне.
Прэв’ю: з адкрытых крыніц
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-naschityvaetsya-bolee-7-tys-dolgozhitelej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dougazhyhary
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk