Цеплазабеспячэнне ў Оршы адноўлена сёння а 5-й гадзіне раніцы, паведамляе ДВА «Белэнерга» [1].
Па інфармацыі «Віцебскэнерга», персанал філіяла «Аршанская ЦЭЦ» завяршыў працы па аварыйным рамонце ўчастка цепламагістралі ў Оршы, якія працягваліся ўсю ноч.
«У 5.00 22 студзеня пасля ліквідацыі дэфекту адноўлена цеплазабеспячэнне спажыўцоў Оршы. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці», — адзначаецца ў паведамленні.
Без ацяплення увечары 21 студзеня засталіся некалькі мікрараёнаў горада.
Спасылкі
[1] https://t.me/belenergo
[2] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/belenerga