На працягу 2020 года ў здраўніцах Беларускай чыгункі аздаравілась 14 566 чалавек, з якіх амаль 11 тысяч — гэта чыгуначнікі, паведамілі [1] ў прэс-службе БЧ.
Акрамя гэтага ў кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 19 тысяч медыцынскіх абследаванняў работнікаў магістралі, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.
У 2020 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.
У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у 2020 годзе ў аздараўленчых установах БЧ цэнтралізавана былі распрацаваныя і ўкаранёныя Комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID 19.
Дадзеныя праграмы складаюцца з медыцынскіх працэдур, накіраваных на аднаўленне функцыі лёгкіх, нармалізацыю дыхальных аб’ёмаў , прафілактыку развіцця лёгачнага фіброзу, паляпшэнне якасці крыві, умацаванне імунітэту, павышэнне супраціўляльнасці і цягавітасці арганізма, зніжэнне рызык паўторных захворванняў і ўскладненняў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/be/corporate/press_center/corporate_news/2021/01/sanatoryi-i-azdara-lenchyya-tsentry-belaruskay-chygunki-2020-godze-prynyali-bolsh-za-14-5-tysyach-ch/
[2] https://zviazda.by/be/tags/azdaraulenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka