Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкін, паведамілі [1] ў беларускім МЗС.
На перагаворах былі разгледжаны пытанні далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.
«Сяргей Алейнік і Жаклін Перкінс абмеркавалі асобныя пытанні развіцця адносін паміж краінамі ў кантэксце выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза», — гаворыцца ў паведамленні.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/c472faeb3ea8824c.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-aleynik