Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана дзвюма пастановамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якія сёння афіцыйна апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Пастановай № 70 ад 30 кастрычніка 2020 года зацверджаны будаўнічыя нормы «Натуральнае і штучнае асвятленне». Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання натуральнага і штучнага асвятлення памяшканняў будуемых і рэканструемых дамоў і збудаванняў рознага прызначэння, месцаў вытворчасці прац па-за будынкамі, пляцовак прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, чыгуначных пуцей на прадпрыемствах, а таксама вонкавага асвятлення гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктаў.
Яны распаўсюджваюцца на праектаванне прылад мясцовага асвятлення, якія пастаўляюцца камплектна са станкамі, машынамі і вытворчай мэбляй, і не распаўсюджваюцца на праектаванне асвятлення падземных выпрацовак, рачных партоў, аэрадромаў, чыгуначных станцый і пуцей на іх, спартыўных збудаванняў, памяшканняў для захоўвання сельгаспрадукцыі, размяшчэння раслін, жывёл, птушак, а таксама на праектаванне спецыяльнага тэхналагічнага і ахоўнага асвятлення пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў аховы.
Другой апублікаванай сёння пастановай Мінбудархітэктуры ад 13 лiстапада 2020 года № 85 зацверджаны стройнормы «Вышынныя будынкі». Яны распаўсюджваюцца на будуемыя і рэканструюемыя вышынныя жылыя і грамадскія дамы і ўстанаўліваюць патрабаванні да іх праектавання.
Будаўнічыя нормы распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным кіраваннем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры.
Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: hit.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-utverzhdeny-stroitelnye-normy-dlja-osveschenija-i-vysotnyh-zdanij-425218-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0