Брэсцкая абласная клінічная бальніца атрымала ўнікальнае абсталяванне — апарат лазернага выпраменьвання для хірургічнай дапамогі.
Гэта ўнікальная медыцынская апаратура з інтэграванай сістэмай кіравання, гаворыцца на сайце медыцынскай установы. Падобныя апараты ёсць у сталічных клініках, але ў Брэсцкай вобласці гэта першы падобны апарат.
Спектр прымянення лазера вельмі шырокі. Асноўным кірункам работы сістэмы будзе лячэнне ран і трафічных язваў, якія могуць развівацца пры цукровым дыябеце, хваробах сасудаў і іншых захворванняў. Такія раны могуць непакоіць пацыентаў многія месяцы, а цяпер працэс лячэння пойдзе нашмат хутчэй. Таксама лазерную сістэму можна выкарыстоўваць для выдалення новаўтварэнняў, рубцоў, лячэння сасудзістых паталогій, у медыцынскай касметалогіі.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/balnica
[3] https://zviazda.by/be/tags/rany