Увечары 20 студзеня ў кватэры ў цэнтры Гродна было знойдзена цела 38-гадовага мужчыны. Па папярэдніх дадзеных, ён прыехаў у абласны цэнтр на курсы павышэння кваліфікацыі і арандаваў кватэру, інфармуе СК [1].
На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыяліста праведзены агляд кватэры. Падчас агляду выяўленыя і канфіскаваныя сляды і аб'екты, па якіх прызначаныя экспертныя даследаванні, дапытаныя суседзі.
Устаноўлена супадзенне слядоў рук з 40-гадовым мясцовым жыхаром. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што ён датычны да здзяйснення злачынства. Мужчына затрыманы. З яго ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.
Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па п. 6 ч. 2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva